Пра аўтара

Мяне завуць Вераніка Ляўчук. Нарадзілася 23 сакавіка 1990 года ў Гомелі. У 2008 годзе паехала ў Мінск, каб паступіць у ВНУ. З таго часу ў Мінску і жыву. Скончыла Лінгвістычны ўніверсітэт (з працоўнымі мовамі англійскай, французскай, польскай і крыху марсіянскай). Скончыла магістратуру, так што афіцыйна магістр ёсць я. Пішу апавяданні фэнтэзійныя і рэалістычныя. Першыя — бо мне так падабаецца. Другія — калі карціць нешта сказаць. Пішу выключна прозу. Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурса «Першацвет» (2019), фіналіст літаратурнага конкурса «Твист на банке из-под шпрот», арганізаванага сумесна Creative writing school ды ЭКСМО (2019), трапіла ў шорт-ліст літаратурнага конкурса гарадскога апавядання «1+1: Мінск назаўжды» (2018), пераможца Міжнароднага праекта «Созвучие», прысвечанага Максіму Багдановічу (2017). Публікавалася ў часопісе «Маладосць», калектыўных зборніках «Вешчуны ідуць на Беларусь», «Твист на банке из-под шпрот», «1+1: Мінск назаўжды», альманаху «Першацвет». А зараз вітаю вас на сайце, прысвечаным цыклу гісторый «Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай».