Падзякі

Людміла Іванаўна Рублеўская Дзякую за настаўніцтва, за досвед, за веды, за парады і складаныя пытанні, за вышукванне дробязей, эмпатыю і пачуццё гумару. За тое, што зразумелі. Юльяна Пятрэнка Дзякую за тое, што была побач увесь шлях, падзяляла турботы і радасці, падтрымлівала і заўжды верыла ў гэтую кнігу. Маргарыта Латышкевіч Дзякую за рэдактуру твора, за хуткую і добразычлівую зваротную сувязь, за падтрымку і чалавечнасць. Марына Гаель Дзякую за апрацоўку малюнкаў у графічным рэдактары, за паразуменне і лёгкасць. Школа маладога пісьменніка Дзякую за магчымасць рэалізаваць мару. Гэта неверагодны шанец. Мая сям’я Мама і тата, свякроў і свёкр, за цікаўнасць і зваротную сувязь Мой муж Дзякую за тэхнічную рэалізацыю задумы, за падтрымку, за заўвагі і проста за тое, што кожны дзень назіраў, як усё гэта робіцца. Мая дачка Дзякую за тое, што ты ёсць. Без цябе нічога б не было.